У Віцебскай вобласьці ўводзяць збор за перасячэньне мяжы на машыне

Прыдарожная кавярня блізка беларуска-латвійскай мяжы

Віцебскі абласны Савет дэпутатаў увёў з 1 жніўня мясцовы збор за перасячэньне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.

Пра гэта паведамляе сайт Pravo.by.

Збор уводзіцца ад 1 жніўня 2021 да 1 студзеня 2023. Яго стаўка складае 1 базавую велічыню (29 рублёў).

Раней мясцовы збор за перасячэньне мяжы ўвялі ў Гомельскай, Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады: плата за выезд зь Беларусі — гэта змаганьне з каранавірусам