У Тбілісі ўспыхнулі беспарадкі з удзелам праціўнікаў заплянаванага шэсьця ЛГБТ-супольнасьці ў абарону правоў сэкс-меншасьцяў.
Арганізатары прайду ў Тбілісі раней паведамілі пра намер выйсьці на акцыю ў пяць вечара паводле мясцовага часу на праспэкце Руставэлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ пагражае Вугоршчыне скарачэньнем выплатаў у сувязі з новым законам супраць ЛГБТПаводле мясцовых СМІ, праціўнікі шэсьця — некалькі дзясяткаў маладых людзей — сабраліся каля офісу няўрадавай арганізацыі, дзе знаходзяцца арганізатары маршу ЛГБТ. Удзельнікі контракцыі таксама, ужыўшы сілу, разабралі некалькі намётаў, устаноўленых яшчэ ў лістападзе каля парлямэнту Грузіі прыхільнікамі апазыцыйнай партыі «Адзіны нацыянальны рух». Паліцыя ў гэтыя дзеяньні ня ўмешвалася, піша «Інтэрфакс». Агенцтва адзначае, што на праспэкце знаходзяцца тысячы чалавек, гатовых не дапусьціць маршу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнтар «Сава»: у Расеі зноў вырасла колькасьць нападаў на ЛГБТ-людзейНа плошчы перад парлямэнтам 5 ліпеня зазналі напад некалькі журналістаў і апэратараў. Сур’ёзных траўмаў яны не атрымалі. Тыя, хто нападаў, крычалі, што журналісты ў Грузіі прапагандуюць ідэі ЛГБТ-супольнасьці.
Прэм’ер-міністар краіны Іраклій Гарыбашвілі раней назваў правядзеньне Маршу годнасьці ў цэнтры сталіцы немэтазгодным. Маўляў, акцыя можа прывесьці да грамадзянскага супрацьстаяньня. «Гэта Грузія, у нас свае традыцыі, свае парадкі», — сказаў прэм’ер, дадаўшы, што большасьць насельніцтва краіны выступае супраць правядзеньня акцыі, аднак канстытуцыйныя правы ўсіх грамадзян будуць абароненыя. Словы палітыка прыводзіць «Эхо Кавказа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне пасадзяць за гэтыя колеры». ЛГБТ-людзі правялі акцыю салідарнасьці. Фотафакт