Дата разгляду справы пакуль невядомая.
«Абаронай ад самага пачатку пасьлядоўна аспрэчвалася абвінавачваньне з прычыны адсутнасьці складу якіх-небудзь злачынстваў. Мы пакажам у судзе, што абвінавачаньне ня мае пад сабой ніякіх прававых падстаў», — напісаў Дзьмітры Лаеўскі.
Максіма Знака і Марыю Калесьнікаву абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады);
- ч. 1 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы);
- ч. 3 арт. 361-1 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы, з выкарыстаньнем СМІ і інтэрнэту).
Ім пагражае да 12 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака накіравалі ў суд, ім пагражае да 12 гадоў турмыУ чым вінавацяць Калесьнікаву і Знака
Паводле пракуратуры, Максім Знак і Марыя Калесьнікава,
- «згодна з плянам, у розных месцах, абвясьціўшы і пазыцыянуючы сябе прадстаўнікамі пераважнай большасьці грамадзян Беларусі, рыхтавалі і публічна агучвалі заявы пра перамогу на выбарах кандыдата Ціханоўскай С.Г.,
- страту народам Беларусі даверу да органаў улады і кіраваньня, слабасьці дзейнай улады.
- Заклікалі да страйкаў на дзяржаўных прадпрыемствах з выстаўленьнем выключна палітычных патрабаваньняў як легальнага спосабу выказваньня сваіх думак.
- Неаднаразова прама і ў завуаляванай форме заклікалі да прызнаньня выбараў несапраўднымі, а дзейнага кіраўніка дзяржавы нелегітымным.
- На прэс-канфэрэнцыі, праведзенай 18 жніўня 2020 году ў Менску, Калесьнікава, Знак і шэраг іншых асобаў заявілі аб стварэньні на ініцыятыву Ціханоўскай так званай „Каардынацыйнай рады“ як адзінага прадстаўнічага органа беларускага грамадзтва для арганізацыі перадачы ўлады».
Іх дзеяньні пракуратура ацаніла як намаганьні для «захопу дзяржаўнай улады і зьмены палітычнага кіраўніцтва неканстытуцыйным шляхам; распальваньне палітычнай, ідэалягічнай і сацыяльнай варожасьці ў грамадзтве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абарона Калесьнікавай абскардзіла яе абвінавачваньне. Што ў ім ня так?Калесьнікава і Знак віны не прызнаюць. Раней адвакаты Марыі Калесьнікавай падчас знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы падалі скаргу ў Сьледчы камітэт на пастанову аб прыцягненьні яе ў якасьці абвінавачанай. Але скаргу адхілілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне можна дасылаць ноты — яны так клясна гучаць у галаве». Пра што піша Марыя Калесьнікава зь менскага СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Знак у інтэрвію з-за кратаў: «Зыходзячы з сэнсу абвінавачваньня, экстрэмістамі можна лічыць усіх годных беларусаў»