Папа Францішак шпіталізаваны для плянавай апэрацыі на кішэчніку

29 чэрвеня 2021 году, Рым

Ватыкан паведаміў, што пантыфік пакутуе ад «сымптаматычнага дывэртыкулярнага стэнозу» тоўстай кішкі. Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.

Папа Рымскі Францішак ў нядзелю быў зьмешчаны ў адну з рымскіх клінік для правядзеньня «плянавай апэрацыі» на тоўстай кішцы, паведаміў прэс-сакратар Ватыкана Матэа Бруні.

Паводле словаў Бруні, 84-гадовы пантыфік пакутуе ад «сымптаматычнага дывэртыкулярнага стэнозу» тоўстай кішкі — стану, які можа выклікаць, сярод іншага, пэрыядычныя болі ў жываце і ўздуцьце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Папы Рымскага Францішка выступіў з заявай пра Беларусь

Дата апэрацыі не паведамляецца, але Бруні адзначыў, што пасьля яе правядзеньня будзе апублікаваная асобная заява.

Гэта першы выпадак шпіталізацыі папы Францішка пасьля яго абраньня ў 2013 годзе.

Здавалася, што Папа Рымскі знаходзіцца ў добрым здароўі, калі за некалькі гадзін да гэтага ён зьвяртаўся да тысяч людзей на плошчы Сьвятога Пятра з традыцыйным нядзельным бласлаўленьнем і пасланьнем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольга Севярынец зьвярнулася да Папы Рымскага Францішка, папрасіла маліцца за Беларусь

Калі не лічыць ішыяс, які выклікае боль у нагах пры хадзе, здароўе пантыфіка з моманту яго абраньня было ў параўнальна добрым стане.