Яны падрыхтавалі да працы рабатызаваны маніпулятар, выносную кабіну для будучых місій і ўсталявалі панарамную камэру за межамі асноўнага модуля станцыі. Трансьляцыю ў прамым эфіры вяло Цэнтральнае тэлебачаньне Кітаю.
Выхад тайканаўтаў у космас стаў другім у гісторыі кітайскай касманаўтыкі. Першы быў зроблены ў 2008 годзе ў ходзе пілятаванай місіі «Шэньчжоў-7». Лю Бамін быў членам экіпажу на той экспэдыцыі, але ў космас тады не выходзіў.
Вылазка працягвалася 7 гадзін, перадае афіцыйная кітайская газэта «Хуаньцю Шыбаеў». За час экспэдыцыі экіпажу спатрэбіцца яшчэ адзін выхад у космас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай адправіў трох астранаўтаў на ўласную арбітальную станцыюКітай актыўна разьвівае сваю касьмічную праграму, імкнучыся канкураваць у гэтай галіне з ЗША. Базавы модуль новай касьмічнай станцыі «Цяньгун» ( «Нябесны палац») быў разьмешчаны на арбіце ў красавіку. У ім разьмешчаныя жылыя памяшканьні для трох тайканаўтаў, сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня, кіраваньня, навігацыі і руху. Мяркуецца, што на працягу двух гадоў да модулю будуць далучаныя дзьве лябараторыі. Тады агульная маса станцыі дасягне ста тон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай упершыню пасадзіў касьмічны апарат на МарсНа борце станцыі працуе вайфай, хуткасьць доступу да сеткі на зямлі перавышае 1,2 гігабіта ў сэкунду, што прыкладна адпавядае ніжняй плянцы мабільнай сувязі пакаленьня 5G.
У выпадку посьпеху праграмы кітайская станцыя стане трэцяй у сьвеце шматмодульной пастаянна пілятаванай касьмічнай станцыяй пасьля савецкага «Миру» і МКС. Тэрмін службы «Цяньгун» можа аказацца даўжэйшым, чым у МКС, працу якой плянуецца завяршыць да 2030 году.