Удзельнікі плянавалі падпісаць калектыўны ліст супраць прымусовай імунізацыі, паведамілі яны выданьню. Паліцыя афармляе на іх пратаколы па артыкуле аб парушэньні карантынных абмежаваньняў. З пачатку пандэміі ў Маскве забароненыя акцыі пратэсту, хоць праходзілі іншыя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку ў падтрымку ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі новы пік хворых на каранавірус. А як у Беларусі?На фоне рэкордных лічбаў хворых і сьмяротнасьці ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу больш чым у 25 рэгіёнах Расеі ўведзеная абавязковая вакцынацыя часткі насельніцтва. Мэдычнае ўмяшаньне, да якіх адносіцца і вакцынацыя, па расейскіх законах зьяўляецца добраахвотным. Юрысты адзначаюць, што патрабаваньне абавязковай прышчэпкі часьцей за ўсё зьяўляецца незаконным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле тэмпаў вакцынацыі Беларусь адстае ад Расеі ўдваяУладзімір Пуцін заявіў, што выступае супраць абавязковай імунізацыі насельніцтва. Аднак яго прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў канстатаваў, што Крэмль лічыць, што дыскрымінацыя непрышчэпленых «немінуча настане».
- 26 чэрвеня ў цэнтры Масквы паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі супраць прымусовай вакцынацыі, арганізаванай у фармаце сустрэчы з дэпутатам Дзяржаўнай думы ад КПРФ Валерыем Рашкіным.
- 29 чэрвеня на падобнай акцыі быў затрыманы яшчэ адзін праціўнік вакцынацыі пасьля таго, як ён уступіў у дыскусію з меркаванымі правакатарамі, якія пераконвалі яго ў карысьці вакцыны, перадае «ОВД-Инфо».