Дзяржаўны тэлеканал СТВ паказаў у фільме пра Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) МУС новае ўзбраеньне, з дапамогай якога байцы спэцназу зьбіраюцца змагацца з пратэстоўцамі.
Сярод іншага ў фільме прадэманстраваныя:
- супрацьударны шчыт з лазэрным узмацняльнікам, лінзай і гукавой хваляй – для вываду людзей з арыентацыі,
- супрацьударны шчыт з электрашокером, які стварае магутную дугу,
- гукавы шчыт – стварае гукавую хвалю, якая не дае блізка стаяць насупраць яго, магутнасьць гуку 130 дб на адлегласьці 2 мэтраў,
- электрашокер сумешчаны з дубінкай,
- электраабцугі, якія могуць выкарыстоўваюцца для канваіраваньня затрыманых,
- электрашокер і ліхтарык для працы ў начны час.
У чэрвені Міжнародны камітэт расьследаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў чацьвёртую прамежкавую справаздачу, прысьвечаную ўмовам утрыманьня ў месцах несвабоды ад жніўня 2020 году да траўня 2021-га.
У дакумэнце адзначаецца, што масавыя парушэньні правоў чалавека і нормаў права адбываліся на ўсіх этапах кантактаваньня людзей з прадстаўнікамі сілавых органаў. Ахвярамі незаконных дзеяньняў нярэдка станавіліся выпадковыя людзі: мінакі і наведнікі кавярняў, або тыя, хто выйшлі з дому пакурыць ці вынесьці сьмецьце. Людзей затрымлівалі незалежна ад полу і ўзросту, усё суправаджалася біцьцём і ўжываньнем спэцсродкаў.
Цалкам сьведчаньні пацярпелых ад гвалту беларускіх сілавікоў — ТУТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па шляху эскаляцыі. Што вынікае з выступу Лукашэнкі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стаміўся біць мяне са словамі „Старасьць ня радасьць“». Мікалай Дзядок расказаў суду, як білі ў ГУБАЗіКу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволены ў Менску расеец Дуднікаў паскардзіўся на катаваньні і абмежаваньне ліставаньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла справаздача пра катаваньні ў Беларусі за апошнія 10 месяцаў. Асноўныя тэзісы