- Хто такі гэты Сасноўскі — невядома. Яго імя раней назваў Аляксандар Лукашэнка на сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці.
- У машыне, адкуль выходзяць Сасноўскі са сваім хаўрусьнікам, стаіць відэакамера. Незразумела, адкуль яна там зьявілася. Камэра паказвае, што ў хаўрусьніка зброя.
- Відэкамэр некалькі, «замах» здымаецца некалькімі плянамі.
- Калі Сасноўскі і ягоны хаўрусьнік набліжаюцца да Азаронка, «нападае» хаўрусьнік.
- Адбываецца хаатычная бойка: хто, што, каму — на відэа дрэннай якасьці незразумела. Закадравы голас кажа, што Азаронак «у момант нападу аказвае актыўны супраціў».
- Сасноўскі зьнікае з кадру, потым на яго накідваюцца некалькі сілавікоў.
- Адзін з сілавікоў, які ішоў за некалькі крокаў за Азаронкам, вязе дзіцячы вазок. Потым адштурхоўвае вазок і кідаецца на Сасноўскага.
- Кіраўніком «замаху» названы грамадзянін Нямеччыны з прозьвішчам Хофман.
Пра «замах» на Азаронка публічна расказаў Лукашэнка напярэдадні, на сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці.
«І яшчэ адзін замах на злачынства, які можа прывесьці ў жах (прынамсі, усю гэтую залю): спроба забойства нашага журналіста Рыгора Азаронка. Гэта здарылася мінулае начы: 1 ліпеня. Мэта (цытую) — „абязьдзьвіжыць“, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезьці ў лес у самае глухое месца, адрэзаць язык. Узяць нажніцы, каб сам гэта зрабіў. Калі ня зробіць сам — той, хто быў наняты за дзесяць тысяч даляраў (грошы былі пералічаныя), павінен быў ажыцьцявіць гэтую апэрацыю, засьняць на камэру і выкласьці ў інтэрнэт», — распавёў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын за бацькам. Кароткая гісторыя кар’еры Рыгора АзаронкаПаводле яго, гэта задумвалася як папярэджаньне: глядзіце, мы вас усіх перарэжам, як мінімум адрэжам языкі, каб маўчалі. «Калі не атрымаецца — забіць. Пісталет быў прывезены з Украіны і схаваны ў тайніку ў Гомельскай вобласьці, як і іншыя прыборы (цеплавізары і іншае), якія выкарыстоўваліся пры спробе падарваць вілейскую станцыю сувязі Расейскай Фэдэрацыі з ваенна-марскім флётам у Атлянтыцы, — адзначыў Лукашэнка. — Усе былі выкрытыя, знойдзеныя схованкі. Апэрацыя працягвалася доўга. Ізноў спытаеце прозьвішча? Калі ласка, гэта Сасноўскі. Арыштаваны і дае паказаньні».
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў мужнасьць Азаронка. «Яны тройчы спрабавалі яго захапіць або забіць. Мэта была — зайсьці ў кватэру і ў кватэры», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па шляху эскаляцыі. Што вынікае з выступу Лукашэнкі?Якія яшчэ «выкрыцьці» прадстаўлялі беларусам
- Напярэдадні выбараў 2020 году ў Беларусі былі затрыманыя чальцы расейскай прыватнай вайсковай кампаніі. Іх абвінавачвалі ў спробе зрынуць уладу з дапамогай зброі.
- Пасьля выбараў яны былі вызваленыя і паехалі ў Расею.
- Тады ж Лукашэнка казаў, што па лясах бадзяюцца яшчэ 200 расейскіх баявікоў. Баявікі знойдзеныя не былі.
- У верасьні Лукашэнка перадаў прэм'еру Расеі Мішусьціну аўдыёзапіс перахопу размовы нібыта афіцэраў заходніх спэцслужбаў Ніка і Майка – з размовы вынікала, што атручваньня Аляксея Навальнага не было, суразмоўцы таксама казалі, што Лукашэнка – «крэпкі арэшак».
- 8 сьнежня 2020 году стала вядома пра затрыманьне прадпрымальніка і вэтэрана Аўганскай вайны Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавацілі ў стварэньні «тэрарыстычнай групы», што нібыта дзейнічала на тэрыторыі Гараденскай вобласьці, падпальвала аўтамабілі і хаты супрацоўнікаў МУС.
- 25 сьнежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрыманая ў сьнежні «група Мікалая Аўтуховіча» рыхтавала тэракты па ўсёй краіне і завозіла «тонамі зброю цераз Украіну»
- Паводле МУС Беларусі, у ноч на 26 сакавіка 2021 году апэратыўнікі ГУБАЗіК МУС «пры сілавой падтрымцы атрада хуткага рэагаваньня» затрымалі 35-гадовага жыхара Берасьцейскай вобласьці, які зьбіраўся ўчыніць тэракт у вайсковай частцы ў Менскай вобласьці і яшчэ адзін – у Менску ў мікрараёне Чыжоўка.
- У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
- 13-14 красавіка стала вядома пра затрыманьне ў Маскве беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты і беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча.
- Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
- Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
- Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары «каляровых рэвалюцый« з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
- 22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
- 25 красавіка ў перадачы «Контуры» тэлеканалу АНТ юрыст і гісторык, загадчык катэдры ў Акадэміі кіраваньня Станіслаў Князеў, не спасылаючыся на крыніцы інфармацыі, расказаў пра дэталі нібыта плянаванага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі: «Рыхтавалася дзесьці каля 150 уседарожнікаў з буйнакалібэрнымі кулямётамі. Мы іх маглі бачыць па тэлебачаньні, калі яны ганяліся па пустыні за Кадафі. Памятаеце гэта? Меркавалася пад прыкрыцьцём уварваньня, што яны дойдуць да Менску ад Літвы (тут не такая вялікая адлегласьць, можна за 3 гадзіны дасягнуць). І з буйнакалібэрных кулямётаў узяць рэзыдэнцыю і расстраляць прэзыдэнта».
- 30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.