Кракаўская філярмонія імя Караля Шыманоўскага абвясьціла аб зьмене кіраўніцтва. Новым кіраўніком стаў беларускі музыка Аляксандар Хумала.
Дырыжор і хормайстар супрацоўнічаў з філярмоніяй ад 2015 году, калі выступаў у ёй з сымфанічным аркестрам. З тых часоў Хумала штогод даваў канцэрты там. Паралельна з гэтым музыка быў галоўным дырыжорам музычнай капэлы «Санорус» у Беларусі. У 2019 годзе ён сышоў з гэтай пасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белыя дні Менску». Як дырыгент мюнхэнскага аркестру напісаў кнігу пра беларускую рэвалюцыюКаля году Аляксандар Хумала вучыўся стратэгічнаму мэнэджмэнту ў сфэры культуры. А ў красавіку 2021 г. прыняў прапанову філярмоніі. Як прызнаўся Аляксандар, «гэта перш за ўсё жаданьне музыкаў — як было адмовіць?».
Новы кіраўнік ужо прыступіў да сваіх абавязкаў.
Аляксандар Хумала вывучаў харавое дырыжыраваньне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Менску і сымфанічнае дырыжыраваньне ў кансэрваторыі ў Ратэрдаме. Ён быў галоўным дырыжорам фэстывалю «Магутны Божа» ў Магілёве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі кіраўніка хору «Унія» Паўла Гонцу