«Гэта немаведама што: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасьці яны рушылі пад сьцягамі фашысцкіх наймітаў — паліцаяў. І апошнім часам нашыя сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касьцёлах хочуць памаліцца (заўтра ці то сёньня) пад „Магутны Божа“. Глядзіце, нарвяцеся», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каталіцкая архідыяцэзія заклікае выканаць гімн «Магутны Божа» падчас імшы 3 ліпеня16 чэрвеня курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі заклікала сьвятароў архідыяцэзіі ўключыць у малітву вернікаў падчас імшы 3 ліпеня заклік да еднасьці і супакою ў Беларусі.
«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой Сьвятой Імшы 3 ліпеня аб еднасьці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — сказана ў паведамленьні, падпісаным натарыюсам Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшком.
«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы Сьвятой Імшы выканаць гімн „Магутны Божа“, у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», — перадаваў catholic.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Просяць не маліцца за зьняволеных». Архіяпіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦПерад гэтым упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць 3 ліпеня малебны «ва ўсіх касьцёлах і з шырокім прыцягненьнем вернікаў». Ранішняе набажэнства мела прайсьці 3 ліпеня — «у памяць аб вызваленьні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысьвечанае Дню незалежнасьці Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч у Будславе: «З табой, Марыя, пабудуем новую Беларусь!»Натальля Арсеньнева ў 1943 годзе напісала ў Менску верш «Малітва». У 1947 годзе музыку да вершу напісаў кампазытар Мікола Равенскі. Неўзабаве рэлігійныя службы ў беларускіх цэрквах на эміграцыі сталі завяршацца сьпевам гэтага гімну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэтка, якая марыла, каб беларусы ператварыліся ў вікінгаў і скінулі зь сябе панаваньне МасквыУ 1995 годзе «Магутны Божа» вылучылі кандыдатам на дзяржаўны гімн Беларусі. З 1993 году ў Магілёве пры падтрымцы ўладаў праходзіў фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа.
У 2020 годзе ў час задушэньня рэжымам Лукашэнкі пратэстаў супраць фальсыфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконьня гімн «Магутны Божа» стаў папаулярным сьпевам пратэстоўцаў. У кастрычніку 2020 году мітрапаліт БПЦ Веньямін заявіў што «Магутны Божа» падзяляе грамадзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Веньямін забараніў выконваць гімн «Магутны Божа», бо ён «падзяляе грамадзтва» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Славуты опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў выпусьціў кліп на хрысьціянскі гімн «Магутны Божа»