Пра гэта паведамляе агенцтва БЕЛТА.
«Гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня. Мэта (цытую) — абезрухоміць, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезьці ў лес, адрэзаць язык», — паведаміў Лукашэнка.
Таксама ён сказаў, што ў Беларусі «выкрытыя сьпячыя тэрарыстычныя ячэйкі», да якіх датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.
Таксама ён загадаў цалкам перакрыць мяжу з Украінай, бо нібыта адтуль паступае «велізарная колькасьць зброі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі правялі «маштабную антытэрарыстычную апэрацыю», агучыў прэтэнзіі да НямеччыныРаней паведамлялася пра заяву Лукашэнкі: «Сёньня завяршалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную апэрацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб’ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам».
Якія яшчэ заявы пра «тэрарыстаў» зрабіў Лукашэнка:
- Выяўленыя ў Беларусі «сьпячыя» тэрарыстычныя ячэйкі спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флёту Расеі ў Вілейцы, цытуе Інтэрфакс.
- Лукашэнка дадаў, што абмяркоўваў гэтую падзею падчас апошняй тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. «Усе ўдзельнікі тэракту, у тым ліку тыя, хто ажыцьцяўляў і арганізоўваў, на працягу двух сутак былі знойдзеныя і арыштаваныя», — сказаў Лукашэнка.
- Існуе телеграм-канал «Атрады самаабароны Беларусі», у якога 2500 падпісчыкаў. Лукашэнка назваў гэтых людзей «баявым рэзэрвам» тэрарыстаў.
- «Мы іх ведаем у твар. І ўвага: уладальнік чата — грамадзянін Германіі спадар дэ Хофман, раней грамадзянін Расеі і Украіны. Асноўны мадэратар гэтага дзейства грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі Трубнікава»
- Нядаўна гэтыя сілы спрабавалі зьнішчыць вялікую колькасьць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасах. 8 чэрвеня была затрыманая меркаваная выканаўца гэтай акцыі, Матвеева, яна «дае паказаньні».
- Лукашэнка назваў прозьвішчы іншых затрыманых — Гулевіч, Ашурак, Глотаў, Гаспадароў.
- Тыдзень таму на мяжы з Літвой быў перахоплены беспілётнік, да якога была прывязаная каністра з выбухоўкай, яго абясшкодзілі.