Яму ставяць у віну выхад зь Менску ў жывы эфір праграмы «Главное» 25 траўня, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
2 ліпеня журналіста выклікалі ў Першамайскае РУУС Менску, дзе апыталі пра ягонае супрацоўніцтва зь міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).
Пратаколы па гэтым артыкуле часта складаюць на журналістаў, якія ня здолелі атрымаць акрэдытацыю МЗС Беларусі і рыхтавалі матэрыялы ў замежныя мэдыя.
Суд Першамайскага раёну пачаў разглядаць справу Рамана Васюковіча, але перанёс наступнае паседжаньне на 6 ліпеня. Яму пагражае штраф ад 20 да 30 базавых велічынь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ужо небясьпечна набыць нейкую кнігу». Журналіста аштрафавалі за ўвоз кнігі з-за мяжыУ красавіку Рамана Васюковіча аштрафавалі на 580 рублёў за ўвоз з Украіны дзьвюх кніг «Белорусский Донбасс» Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай.
У канцы жніўня 2020 году журналісты тэлеканалу «Настоящее время» былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС разам з журналістамі іншых замежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страшна сьмярдзіць шкарпэткамі і бядой». Рэдактарка Hrodna.life пра тое, як турма мяняе чалавека нават за 2 дні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты