Выпускніцу юрфаку БДУ Кацярыну Віньнікаву, якая на ўручэньні дыплёма прыгадала Максіма Знака, затрымалі
Выпускніцу юрфаку Белдзяржунівэрсытэту Кацярыну Віньнікаву, якая выступіла на ўручэньні дыплёма з запамінальнай прамовай, затрымалі.
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на словы ейнай сяброўкі: «Цяпер яна ў Ленінскім РУУС. Па якім артыкуле, невядома. У інтэрнаце ў яе быў вобшук ці агляд, забралі ноўтбук».
Падчас уручэньня дыплёмаў выпускніца юрфаку БДУ Кацярына Віньнікава са сцэны падзякавала палітвязьню — юрысту Максіму Знаку і звольненым выкладчыкам.