Ва Ўкраіне зьявіўся свой Нью-Ёрк. Парлямэнт вярнуў гістарычную назву паселішчу на Данеччыне

Нью-Ёрк

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала перайменаваньне ў Нью-Ёрк паселішча гарадзкога тыпу Наўгародзкае Бахмуцкага раёну Данецкай вобласьці.

Вяртаньне гістарычнай назвы ініцыявала мясцовая грамада і падтрымаў 301 дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны. У паселішчы 12 тысяч жыхароў.

Паселішча, заснаванае немцамі ў 1892 годзе, называлася Нью-Ёркам да 1951 году.

Ва Ўкраіне з 2016 году пачаўся працэс дэкамунізацыі. За гэты час перайменавалі 987 населеных пунктаў, 25 раёнаў, больш як 52 тысячы вуліц, а таксама дэмантавалі каля 2500 помнікаў і памятных знакаў, якія зьмяшчалі прапаганду таталітарнага рэжыму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 4 гады ва Ўкраіне дэмантавана 2500 савецкіх помнікаў, тысячу паселішчаў перайменавалі