Усяго за дзень беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктамі пропуску перайшлі 36 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Іраку, Камэруну і Малі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Гэтулькі ж, 36 чалавек, перайшлі беларускую мяжу і днём раней.
Сёлета ў Літве агулам затрымалі 672 нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі, 64% зь іх — іракцы.
«Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есьці і лавіць», — заявіў 26 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка.
За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 нерэгулярнага мігранта зь Беларусі. У 2019 годзе — 46, а ў 2018-м — 104.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вунь Эўропа, ідзіце туды». Мігранты на беларуска-літоўскай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзеце самі іх есьці і лавіць». Лукашэнка гадамі браў у Эўразьвязу дзясяткі мільёнаў эўра на ўзмацненьне мяжы