Дакумэнты, зьвязаныя з выбарамі-2020, лісты і малюнкі палітвязьняў, улёткі, плякаты, сьцягі і іншая пратэставая атрыбутыка, кіна- і фотадакумэнты. Гэта і многае іншае — дакумэнтальныя сьведчаньні найважнейшых гістарычных падзеяў.
«Мы разумеем, што зьбіраць і захаўваць такія прадметы ў Беларусі цяпер небясьпечна. Частка прадметаў таемна захоўваецца ў дамах вольных беларусаў, іншыя вывезены з краіны. Таму мы абвяшчаем пра запуск новага праекту — Музэю вольнай Беларусі. Гаворка пра збор прадметаў музэйнага значэньня, зьвязаных з пратэставым рухам у Беларусі 2020-2021 гадоў для запуску часовай экспазыцыі, а таксама стварэньня лічбавых копій для сайта музэю», — адзначаецца ў анонсе Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Акрэсьціна — мізэрная плата за радасьць дваровых канцэртаў». Андрусь Такінданг пра свае «суткі»Усе зьвесткі пра людзей, якія перадалі інфармацыю аб прадметах праз чат-бот, застануцца, пры жаданьні, ананімнымі. Гарантуецца бясьпечны збор, часовае захоўваньне i захаванасьць прадметаў і іх копій.
Экспазыцыя Музэю вольнай Беларусі па першым часе будзе разьмяшчацца ў Польшчы з наступным перамяшчэньнем экспанатаў у новую Беларусь, неўзабаве запрацуе адмысловы сайт.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва накіравала запыт аб падтрымцы праекту ў Камітэт мэмарыяльных музэяў памяці ахвяраў публічных злачынстваў Міжнароднай рады музэяў (ICOM).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяўчаты паводзілі сябе гераічна». Музыка і філёзаф пра адседку на Акрэсьціна і ў ЖодзінеСтварэньне Музэя вольнай Беларусі падтрымалі Беларуская рада культуры і Беларускі фонд спартовай салідарнасьці. Далучыцца да ініцыятывы арганізатары заклікаюць дэмакратычныя сілы і ўсіх свабодных беларусаў.