Рэдакцыя газэты «Народная воля» зьвярнулася да чытачоў, валянтэраў і фундатараў з просьбай аб дапамозе ў выратаваньні выданьня.
Паколькі дзяржаўныя прадпрыемствы «Белпошта» і «Белсаюздрук» адмовіліся распаўсюджваць газэту яшчэ летась у жніўні, праз што рэдакцыя пазбаўленая даходаў ад продажу друкаваных асобнікаў, калектыў просіць падпісацца на pdf-вэрсію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расчалавечаны чалавек — гэта самае страшнае». Вялікая размова з заснавальнікам «Народнай Волі» Ёсіфам СярэдзічамЗрабіць гэта можна на сайце belpressa.by.
«Чарговы раз зьвяртаемся да вас, дарагія прыхільнікі свабоднага слова, з просьбай: дапамажыце! Толькі разам мы зможам уратаваць „Народную волю“!», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народная Воля» запатрабавала ад МУС абвяржэньня інфармацыі пра падпольную друкарню«Народная воля» — адно з найстарэйшых незалежных выданьняў Беларусі. Заснаваная ў 1995 годзе былым галоўным рэдактарам парлямэнцкай «Народнай газеты» Ёсіфам Сярэдзічам.
Рэквізыты для матэрыяльнай дапамогі ТУТ.