Пра гэта паведаміў сайт Newsru.co.il.
У сьпіс, акрамя Беларусі, дадалі Кіргізстан. У яго ўжо ўваходзяць Уганда, Уругвай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Сэйшэльскія астравы, Этыёпія, Балівія, Намібія, Парагвай, Чылі, Калюмбія, Коста-Рыка і Туніс. Міністэрства аховы здароўя Ізраілю адзначыла, што калі бліжэйшым часам сытуацыя ў гэтых краінах не палепшыцца, яны будуць уключаныя ў «сьпіс краін з максымальнай рызыкай».
У ізраільскі сьпіс «краін з максымальнай рызыкай» захворваньня на COVID-19 уваходзяць Аргентына, Бразылія, Паўднёвая Афрыка, Індыя, Мэксыка і Расея. За візыты ў гэтыя краіны ўрад ухваліў штраф памерам каля 1300 эўра.
Ад 29 чэрвеня ўсе ізраільцяне, старэйшыя за 16 гадоў, пры вылеце з Ізраілю мусяць запаўняць у аэрапорце дэклярацыю, у якой яны абавязваюцца не наведваць «краіны з максымальнай рызыкай», пералічаныя ў гэтым сьпісе.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ