Вядомыя лекары пра катастрафічную сытуацыю ў мэдыцыне

Your browser doesn’t support HTML5

Арышты мэдыкаў, кадравы дэфіцыт, інтэрны ці прафэсійна непрыдатныя людзі замест звольненых дактароў, уплыў санкцый на абсталяваньне мэдычных установаў і наяўнасьць лекаў. Пра галоўныя выклікі і праблемы беларускай мэдыцыны расказваюць вядомыя беларускія дактары, якія спазналі рэпрэсіі і за сваю грамадзянскую пазыцыю. Гэта Ўладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскага шпіталя хутай дапамогі, Лідзія Тарасенка, былая загадчыца аддзяленьня эндаскапіі ў РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі і Надзея Пятроўская, загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі.