Паведамляецца, што дзярждэпартамэнт ЗША і МЗС Нямеччыны разглядаюць пытаньне пагадненьня з шэрагам варыянтаў, перамовы адбываюцца з удзелам дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы ЗША Джэйка Салівана і дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель Яна Гэкера.
Бакі спадзяюцца дасягнуць дамоўленасьцяў да таго часу, як 15 ліпеня Мэркель наведае Вашынгтон і сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам, паведамляе Bloomberg са спасылкай на некалькі неназваных крыніц, знаёмых з перамовамі. Неўзабаве прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага таксама запросяць наведаць Вашынгтон.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін, а не Лукашэнка, павінен быць галоўным аб’ектам санкцый». Інтэрвію з былым прэм’ер-міністрам СлаваччыныАдзін з прапанаваных варыянтаў — абавязаньні ЗША і Нямеччыны падтрымаць інфраструктуру Ўкраіны інвэстыцыямі, якія дапамогуць краіне пабудаваць уласныя электрастанцыі.
Вашынгтон і Бэрлін разглядаюць пытаньне кампэнсацыі Ўкраіне платы за транзыт, якую яна страціць, калі запрацуе газаправод «Паўночны паток – 2», прызначаны для транспартаваньня прыроднага газу праз Балтыйскае мора з Расеі ў Нямеччыну.
Расея неаднаразова падкрэсьлівала, што праект паміж «Газпромом» і эўрапейскімі энэргетычнымі гігантамі зьяўляецца выключна эканамічным, і пацьвердзіла, што праект не паўплывае на транзыт газу праз Украіну па існуючых кантрактах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна і Польшча тэрмінова абмеркавалі пагрозы бясьпецы ў рэгіёне з поўначы і ўсходуНямеччына гатовая да перамоваў з РФ аб павялічэньні квотаў на транзыт для Ўкраіны. Раней падчас сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Энтоні Блінкенам міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас пацьвердзіў пазыцыю Бэрліна аб тым, што пры ўводзе ў эксплюатацыю газаправоду «Паўночны паток – 2» мусіць быць гарантавана, што ён не наробіць шкоды інтарэсам Украіны.
Агенцтва нагадала, што ў сераду ў Бэрліне дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пацьвердзіў, што абодва бакі гаварылі пра спосабы «гарантыяў таго, што Расея ня зможа выкарыстаць энэргетыку ў якасьці інструмэнту прымусу, накіраванага супраць Украіны ці каго-небудзь яшчэ».
«Мы поўныя рашучасьці паглядзець, ці зможам мы атрымаць нешта станоўчае са складанай сытуацыі, якую мы атрымалі ў спадчыну», — сказаў Блінкен, дадаўшы, што ЗША хочуць «зрабіць усё магчымае, каб пераканацца, што ў канчатковым выніку энэргетычная бясьпека Эўропы будзе не падарваная, а фактычна ўмацаваная». Тое ж самае, паводле яго, тычыцца і Ўкраіны.