«У людзей разрывалася сэрца, калі яны ўбачылі, што паважаны генэральны сакратар выглядае схуднелым, — сказаў жыхар Паўночнай Карэі ў інтэрвію, якое было перададзена ў пятніцу. — Па яго словах, усе яго знаёмыя ня могуць стрымаць сьлёз, калі кажуць пра сёньняшні стан здароўя 37- гадовага лідэра КНДР.
У публікацыі «Голасу Амэрыкі» адзначацца, што нягледзячы на адсутнасьць зьвестак пра стан здароўя Кім Чэн Ына, палітычныя аналітыкі лічаць важным сам факт прызнаньня зьмяненьняў у зьнешнасьці кіраўніка дзяржавы.
Чуткі пра здароўе Кім Чэн Ына ўзмацніліся ў мінулым годзе, калі ён прапусьціў урачыстасьці з нагоды дня народзінаў яго нябожчыка дзеда, лідэра-заснавальніка Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.
Яго бацька, Кім Чэн Ір, памёр ад сардэчнага прыступу ў 2011 годзе ва ўзросьце 69 гадоў. Хоць яго сьмерць была нечаканай, у канцы свайго жыцьця ён выглядаў хворым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакрэтныя дакумэнты Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі аб маршруце эсьмінца ў Чорным моры знайшлі на аўтобусным прыпынку