Кіроўца спрабаваў схавацца, але быў затрыманы. Паведамляецца, што праводзіцца праверка.
23 чэрвеня грузавік-эвакуатар з рэгістрацыяй у Магілёўскай вобласьці разбурыў плот амбасады Латвіі, размешчанай у цэнтры Менску, недалёка ад плошчы Якуба Коласа, на вуліцы Дарашэвіча.
«Чакаем, што ўлады ў Менску расьсьледуюць гэты інцыдэнт, забясьпечаць бясьпеку і ахову амбасады ў поўнай адпаведнасьці з міжнародным правам», — заявіў міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эвакуатар зруйнаваў частку агароджы амбасады Латвіі ў Менску.У траўні Менск і Рыга ўзаемна выслалі пэрсанал пасольстваў пасьля таго, як улады латвійскай сталіцы ў дні правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі замянілі ў цэнтры гораду чырвона-зялёны на бел-чырвона-белы сьцяг. Беларускія ўлады ўспрынялі гэта як абразу.