Датай сьвяткаваньня быў абраны першы дзень другога Курултаю крымскататарскага народу, які адбыўся 26-27 чэрвеня 1991 году ў Сімферопалі.
Сьцяг крымскіх татараў — палатно нябеснага колеру з выяўленым на ім знакам — тамгою — залатога колеру.
Сьвяточныя імпрэзы з гэтай нагоды традыцыйна праходзяць як у Крыме, так і на мацерыковай Украіне, а таксама ў іншых краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз падоўжыў санкцыі супраць Расеі за анэксію КрымуВа Украіне ад 15 чэрвеня працягваецца ампанія «Сьцяг пажаданьняў». Сьцяг крымскататарскага народы вырушыў з Кіева і вандруе па рэгіёнах, каб кожны ахвочы мог перадаць пасланьне людзям, якія жывуць у акупаваным Крыме. Ён ужо пабываў у Львове, Адэсе, Дняпры, іншых гарадах.
Ініцыятары праекту — крымскія актывісты, якія цяпер жывуць у сталіцы Ўкраіны. Першае пажаданьне напісаў нацыянальны лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілеў.
Арганізатары плянуюць, што 26 чэрвеня, у Дзень крымскататарскага сьцяга, сьцяг будзе запушчаны над акупаваным Расеяй Крымам «як напамін пра тое, што крымчане не забытыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна пагражае санкцыямі, калі хаця б адзін беларускі самалёт апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыму