Зямля перасоленая. У Менску больш за 2 тысячы дрэваў не прачнуліся пасьля зімы

Сёлета ў сталіцы засохла ў дзесяць разоў болей дрэваў, чым летась. Прычына — рэагенты, якімі пасыпалі дарогі ўзімку, сказала прадстаўніца Менскзелянбуду Анжаліка Пузікава minsknews.by.

«Адбіралі пробы глебы на асноўных праспэктах і МКАД, вынікі дасьледаваньня паказалі, што зямля перасоленая, — сказала яна. — Аднак гэта можна заўважыць нават няўзброеным вокам. На грунце ўсё яшчэ бачны белы налёт, гэта крышталі солі».

Засохлыя дрэвы сьпілоўваюць, але новыя ня садзяць, бо яны ў такіх умовах ня здолеюць выжыць. Беларускія навукоўцы спрабуюць знайсьці бактэрыі, якія б харчаваліся сольлю і гэтак ачышчалі глебу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нягледзячы на забарону. У сьпёку магілёўцы купаюцца ў забруджаным возеры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму рак скуры — адна з найбольш распаўсюджаных анкалягічных хваробаў у Беларусі