На акцыі беларусаў Літвы кіроўца фуры паехаў на пратэстоўцаў

Беларусы ў Літве зноў зладзілі акцыю на памежным пераходзе «Мядзінінкай». Яны выйшлі на дарогу і прапускалі толькі легкавыя машыны.

Кіроўца расейскай фуры не захацеў чакаць заканчэньня пратэсту і паспрабаваў праехаць цераз пратэстоўцаў.

Відэа інцыдэнту даслалі чытачы Свабоды.

Акцыя на мяжы была санкцыянаваная літоўскімі ўладамі з 13 да 15-й гадзіны, перадае «Эўрарадыё».

Па 14-й гадзіне кіроўцы фураў пачалі сварыцца з пратэстоўцамі. Адзін з кіроўцаў ударыў жанчыну ў нос. Яго затрымала паліцыя, паведаміў партал LRT.lt.

Акцыі на памежных пераходах ініцыявала Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.

Патрабаваньні пратэстоўцаў:

  • да Эўрапейскага Зьвязу: паскорыць увядзеньне магутных і маштабных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі;
  • да цяперашняй улады Беларусі: вярнуць грамадзянам магчымасьць наземнага выезду з краіны, вызваліць палітвязьняў і правесьці новыя сумленныя выбары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два з паловай дні безь мігрантаў зь Беларусі ў Літве скончыліся затрыманьнем чарговай групы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка стварыў палітычную нацыю, якая сказала яму: прэч!» Палітоляг Іван Крыстэў пра беларускую ўнікальнасьць і небясьпеку санкцый
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​Не адразу і не на ўсё. Як будуць працаваць сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу. Разьбіраемся