Колькасьць загінулых у выніку абвалу 12-павярховага жылога дома непадалёк ад Маямі ў амэрыканскім штаце Флорыда вырасла да чатырох, ратавальнікі працягваюць разьбіраць абломкі — шукаюць, хто выжыў.
Да гэтага часу шукаюць каля 160 чалавек.
«Мы ўстанавілі месцазнаходжаньне 120 чалавек, гэта вельмі добрая навіна. Але колькасьць тых, каго мы шукаем, вырасла да 159», — сказала мэр акругі Маямі-Дэйд Даніэла Левін Кава.
Частка дома раптоўна абрынулася ноччу 24 чэрвеня па мясцовым часе. Прычына абвалу пакуль не ўстаноўлена.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў фэдэральную дапамогу, калі губэрнатар яе папросіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША абрынуўся 12-павярховы дом. Амаль 100 чалавек прапалі бязь вестак