Са слоў адвакатаў, на якіх спасылаецца Tut.by, сузаснавальнікі кампаніі Сяргей Вайніловіч, Павал Матусевіч, Іван Плюгачоў, а таксама начальнік падразьдзяленьня закупак Сяргей Стаюнічаў «адчуваюць сябе добра, настроеныя пазытыўна і ўдзельнічаюць у вырашэньні рабочых пытаньняў».
Інфармацыі аб іх працэсуальным статусе, а таксама аб прад’яўленых абвінавачаньнях на гэты момант няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі ў інтэрнэт-краму 21vek.bу і кампанію «Юркас». Затрымалі заснавальнікаў22 чэрвеня сілавікі прыйшлі ў менскі офіс онлайн-гіпэрмаркета 21veк.by. Правялі ператрус, вынялі дакумэнты, а кіраўнікоў кампаніі затрымалі. Падставаў гэтых дзеяньняў не называлі.
Пры гэтым рахункі інтэрнэт-крамы не заблякаваныя, сэрвісы працуюць у штатным рэжыме.
21veк.by — адна з найбуйнейшых віртуальных гандлёвых пляцовак у Беларусі, на яе долю прыпадае траціна разнастайных тавараў, якія набываюць праз інтэрнэт.