Дзьмітры Гурскі, адзін з заснавальнікаў папулярнага прыкладаньня для жаночага здароўя Flo, расказаў, што зьехаў у Лёндан, дзе пачаў працаваць новы офіс кампаніі.
«Адбыліся дзьве важныя падзеі. Я пераехаў жыць у Лёндан, і мы адсьвяткавалі адкрыцьцё нашага ўтульнага офісу. Зь яго захапляльны від на лёнданскі Таўэр. Цяпер у Вялікай Брытаніі 30 удзельнікаў каманды, да сьнежня плянуем павялічыць яе да 80 чалавек», — напісаў Дзьмітры Гурскі на сваёй старонцы ў Linkedin.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Створаны беларусамі сэрвіс для сну стаў пераможцам прэміі AppleДа таго блізу паўсотні супрацоўнікаў кампаніі пачалі працаваць у Вільні. Гэтаксама офісы ёсьць у Амстэрдаме і Сан-Францыска. Агулам у стартапе Flo працуе больш за 300 чалавек, сёлета штат папоўняць яшчэ паўтары сотні.
За 2020 год Flo стала самым пасьпяховым прыкладаньнем ва ўсім сьвеце для iPad і iPhone ў катэгорыі Health & Fitness. У яго 165 мільёнаў загрузак і 38 мільёнаў актыўных карыстальнікаў кожны месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Wargaming купіла 76 кватэр у дзелавым цэнтры Вільні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 60 кампаніяў зь Беларусі вядуць перамовы аб пераезьдзе ў Літву, — літоўскае міністэрства эканомікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ІТ-кампанія Andersen перанесла штаб-кватэру зь Менску ў Кіеў «дзеля спакою кліентаў»