Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», палітвязьня караюць за кожнае парушэньне правілаў некалькімі суткамі ў штрафным ізалятары (ШЫЗА). Выпускаюць на дзень-два, а пасьля зноў вяртаюць назад. Агулам Уладзімер Няронскі правёў там 34 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера-палітвязьня Ўладзімера Няронскага пакаралі трыма гадамі зьняволеньня. Фота, відэаАле блогер перадаў на волю праз жонку, што «не здаецца». Маўляў, адміністрацыя ўжо сама зразумела, што яго не зламаць.
Акрамя гэтага, жанчына паведаміла, што за «сыстэматычныя парушэньні» мужа пазбавілі харчовых перадач да 4 жніўня.
У папраўчай калёніі № 15 на Магілёўшчыне Ўладзімеру Няронскаму за працу плацяць 2 рублі на месяц.
Палітзьняволены Ўладзімер Няронскі — аўтар ютуб-каналу «Слуцак для жыцьця». Менавіта зь яго пачаўся разгляд так званай «справы Ціханоўскага».