Паводле інфармацыі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, ён зьяўляецца грамадзянінам Расеі і служыць у вайсковай частцы 74455 галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Расеі, а нарадзіўся ў траўні 1988 году ў Менску.
У кастрычніку 2020 году Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла шасьцёх супрацоўнікаў Генштабу Расеі ў мэтавых кібэратаках, сярод іх таксама згадвалася прозьвішча Юрыя Андрыенкі. Паводле Міністэрства юстыцыі ЗША, гэтыя супрацоўнікі таксама маюць дачыненьне да спробаў перашкодзіць аналізу інцыдэнту з атручваньнем рэчывам «Новичок» Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што амаль год не размаўляў з ЛукашэнкамЗгодна з указам прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, які ўвёў у дзеяньне рашэньне аб санкцыях, Юрыю Андрыенку на тры гады забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны, удзел у гандлёвых апэрацыях, прыватызацыі прадпрыемстваў, перадача тэхналёгій і правоў інтэлектуальнай уласнасьці, а таксама заблякаваныя актывы.
Прэзыдэнт Украіны таксама падоўжыў санкцыі яшчэ на тры гады ў дачыненьні да грамадзянкі Беларусі Дар’і Дземчанкі — заснавальніцы «Расейскага нацыянальнага камэрцыйнага банку», якая жыве ў Віцебску, а таксама супраць менскага ААТ «Сьвет піва» (яно гандлявала з самаабвешчанай ДНР праз Растоў і фігуравала ў крымінальнай справе, адкрытай супраць аўтара адпаведнай схемы гандлю, грамадзяніна Ўкраіны).
Згодна з дакумэнтам, Мазырскі сьпіртагарэлачны завод канчаткова выйшаў з-пад санкцый. Усяго ў санкцыйным сьпісе 312 фізычных і 103 юрыдычныя асобы, у тым ліку расейскія СМІ, авіякампаніі, вайскова-прамысловыя дзяржаўныя прадпрыемствы Расеі, а таксама кампаніі, разьмешчаныя на тэрыторыі анэксаванага Крыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пераступіў праз чырвоную лінію». Ва Ўкраіне патрабуюць завесьці крымінальную справу супраць Лукашэнкі