«Суд над Лосікам і пяцьцю іншымі абвінавачанымі, які праходзіць за зачыненымі дзьвярыма ў сьледчым ізалятары ў беларускім горадзе Гомель, пачаўся за дзень да таго, як спаўняецца год з моманту, як улады абшукалі ягоную кватэру ў Баранавічах і арыштавалі яго. У выпадку прызнаньня яго вінаватым па двух абвінавачваньнях — „распальваньне сацыяльнай варожасьці ў адносінах да ўрадавых чыноўнікаў і праваахоўных органаў“ і „арганізацыя масавых беспарадкаў“ — Лосіку пагражае максымум 12 гадоў пазбаўленьня волі», — піша прэзыдэнт RFE/RL.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сказалі, што забяруць мяне, калі буду здымаць». Дар’я Лосік пра першы дзень ля СІЗА, дзе судзяць яе мужа«Як раней гэтак красамоўна заявіла ягоная жонка Дар’я, Ігар за апошні год сутыкнуўся зь неверагодным фізычным і псыхалягічным ціскам, уключна зь дзьвюма зьнясільваючымі галадоўкамі. Замест таго, каб прымушаць Ігара ўдзельнічаць у гэтым ганебным зьдзеку з правасудзьдзя, беларускія ўлады павінны неадкладна і безь якіх-небудзь умоваў вызваліць яго, каб ён мог ўзьяднацца са сваёй сямʼёй», — сказаў Джэймі Флай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонкі палітвязьняў Статкевіча і Лосіка праводзяць першы дзень суду пад сьценамі СІЗА. ВІДЭА- Судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімерам Цыгановічам, Дзьмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым пачаўся амаль праз год пасьля затрыманьня кожнага зь іх.
- Увесь гэты час яны ўтрымліваліся ў СІЗА Менску і Жодзіне, а ў Гомель трапілі перад самым пачаткам суду. Першапачаткова Генпракуратура і Вярхоўны суд, куды перадалі матэрыялы пасьля завяршэньня сьледзтва, паведамлялі, што працэс мае прайсьці ў Гомельскім абласным судзе. Аднак у выніку родным абвінавачаных стала вядома, што суд будзе ня толькі закрыты, але да таго ж пройдзе ў будынку СІЗА № 3 Гомля. Ніякіх афіцыйных тлумачэньняў гэтаму няма.
- Вядома, што ў справе ад 110 да 140 тамоў. Яе зьмест абвінавачаныя вывучалі на працягу кастрычніка. Мікола Статкевіч рабіць гэта адмовіўся амаль адразу, назваўшы ўсе абвінавачаньні беспадстаўнымі.
- Дакладна нават не вядома, у чым абвінавачваюць кожнага з падсудных. Адвакаты ўсіх іх пад падпіскай аб неразгалошваньні і ня могуць раскрываць дэталі матэрыялаў справы і будучага працэсу.