Абмежаваньні і забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 111 са 118 раёнаў Беларусі, сьведчаць дадзеныя Міністэрства лясной гаспадаркі на 24 чэрвеня.
Пакуль наведваньне лясоў не абмежавана і не забаронена толькі ў Браслаўскім, Віцебскім, Лепельскім, Мядзельскім, Лагойскім, Горадзенскім і Капыльскім раёнах.
Цалкам закрытыя для наведваньня ўсе лясы ў Берасьцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях.
Небясьпека пажараў у лясах узмацнілася з-за сьпёкі. На гэтым тыдні ў Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура ў дзённыя гадзіны трымаецца вышэй за 30 градусаў.