Міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла пра пажар на Лукомскай ДРЭС на Віцебшчыне. Паведамляецца, што там загарэлася трансфарматарная падстанцыя.
Як перадае шэраг тэлеграм-каналаў, на «Нафтане» і «Паліміры» ў Наваполацку спыніліся цэхі і ўстаноўкі. Жыхары Наваполацку пішуць, што над тэрыторыяй, дзе месьцяцца «Нафтан» і «Палімір», стаіць дым.
Міністэрства энэргетыкі пацьвердзіла, што праз пажар на Лукомскай ГРЭС парушана электразабесьпячэньне населеных пунктаў Магілёўскай і Віцебскай абласьцей.
«Адключаныя 8 энэргаблёкаў ДРЭС і ўсе выходныя лініі 330 кВ». У шэрагу раёнаў Віцебскай і Магілёўскай абласьцей няма вады ў водаправодах.
Пасьля 23-й гадзіны Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла пра ліквідацыю пажару на Лукомскай ДРЭС. Паведамляецца, што пацярпелых няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Магілёўшчыне і Віцебшчыне зьнікла электрычнасьць, перабоі з вадой