«Індыйскі» штам каранавірусу выявілі ў 10 пацыентаў, якія захварэлі на COVID-19 у чэрвені, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Усе пацыенты зь Менску, у іншых рэгіёнах цыркуляцыі новага штаму пакуль ня выявілі.
Ёсьць падставы лічыць, што «індыйскі» варыянт каранавірусу можа больш эфэктыўна распаўсюджвацца ў параўнаньні з ранейшымі варыянтамі. Аднак на гэты момант няма зьвестак пра тое, што гэты варыянт выклікае больш сурʼёзную хваробу.
Упершыню гэты штам выявілі ў Індыі мінулай восеньню.
Спэцыялісты лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа перанесьці «індыйскі» варыянт COVID-19 больш спакойна, піша Міністэрства аховы здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле тэмпаў вакцынацыі Беларусь адстае ад Расеі ўдвая ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Новая газета» распавяла пра падмены вакцынаў ад COVID-19 расейскімі лекарамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі