Муніцыпальныя ўлады прапанавалі асьвятліць гарадзкі стадыён усімі колерамі вясёлкі ў знак пратэсту супраць прынятага вугорскім парлямэнтам закону, які забараняе расказваць у школах пра ЛГБТ.
UEFA настойвае, што саюз — «арганізацыя палітычна і рэлігійна нэўтральная». І прапануе знайсьці альтэрнатыўныя даты для гэтай акцыі.
Міністар замежных спраў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта 21 чэрвеня заявіў журналістам, што «зьмешваць палітыку і спорт» «шкодна і небясьпечна».
Закон, які прыняў 15 чэрвеня парлямэнт Вугоршчыны, кантраляваны кіроўнай у краіне правапапулісцкай кансэрватыўнай партыяй Орбана «Фідэс», забараняе абмяркоўваць і распаўсюджваць у школах інфармацыю на тэмы гомасэксуальнасьці або зьмены полу. Забарона тычыцца кніг, фільмаў і іншай інфармацыі.
Закон таксама забараняе паказваць гомасэксуалаў ці трансгендэраў як нармальных людзей. Акрамя таго, дакумэнт вызначае пералік арганізацый, якім дазволена весьці ў школах сэксуальную адукацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валейбалістка з Наваполацку. Гісторыя кар’еры Натальлі Качанавай