22 чэрвеня на фоне ўчорашніх навінаў аб увядзеньні новых санкцый супраць адказных за рэпрэсіі ў краіне беларускі рубель здаў да ўсіх асноўных замежных валютаў.
Як вынікае з таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс даляра вырас на паўкапейкі, да 2,5368 рубля. Эўра ўмацавалася істотней — больш як на капейку, да 3,0185 рубля. Таргі расейскім рублём завершыліся неістотным ростам, да 3,4673 беларускага за 100 расейскіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даляр вырас, бульба падаражэла. Як зьмянілася Беларусь з моманту арышту Віктара БабарыкіАгулам ад пачатку чэрвеня даляр умацаваўся на 2,8 капейкі (пасьля адчувальнага падзеньня); курс эўра, наадварот, зьменшыўся на 4,5 капейкі; а сярэднеўзважаны курс расейскага рубля хістаўся ў межах арытмэтычнай хібнасьці.
Рэкордны курс даляра быў адначаны на таргах 7 красавіка — 2,6676 рубля.
Максымальны паказьнік эўра зафіксаваны сёлета ў студзені — тады лічба ўшчыльную наблізілася да 3,18.