Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку, паведаміў Tut.by.
Калектыў аўтараў з РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі атрымаў летась дзяржаўную прэмію за цыкль работ «Новыя мэтады дыягностыкі і лячэньня анкалягічных хваробаў у дарослых і дзяцей».
Алег Суконка — доктар мэдычных навук, былы дырэктар РНПЦ анкалёгіі.
Вольга Алейнікава — галоўны навуковы супрацоўнік РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар мэдычных навук, прафэсар.
Лукашэнка ў сваім рашэньні спаслаўся на высновы камісіі камітэту аб дзяржаўных прэміях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра Савету Рэспублікі заявіў, што «наяжджаў» на міністраў аховы здароўя за сытуацыю з каранавірусам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму рак не хвароба, а пераход у іншы стан? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty Intеrnational заявіла пра масавыя рэпрэсіі супраць мэдыкаў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся новы сэрвіс мэдыцынскіх онлайн-кансультацый з працоўнымі месцамі для рэпрэсаваных лекараў