Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў. Адпаведнае рашэньне апублікаванае на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Сьпіс установаў, якія трапілі пад санкцыі ЗША:
- Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
- Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў
- Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў
- Упраўленьне ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму
- Турма на Акрэсьціна ў Менску
Сьпіс грамадзян, якія трапілі пад санкцыі ЗША:
- Аляксандар Астрэйка — начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менскага аблвыканкаму (прызначаны 30 красавіка 2021), які раней займаў аналягічную пасаду ў Берасьці
- Міхаіл Грыб — начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму. Да кастрычніка 2020 году ўзначальваў упраўленьне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму
- Андрэй Гуржы — сябра Цэнтравыбаркаму
- Вольга Дарашэнка — сябра Цэнтравыбаркаму
- Сяргей Зубкоў — камандзір групы «Альфа» (спэцназ)
- Сяргей Каліноўскі — сябра Цэнтравыбаркаму
- Мікалай Карпянкоў — намесьнік міністра ўнутраных спраў, былы начальнік ГУБАЗіК.
- Сьвятлана Кацуба — сябра Цэнтравыбаркаму
- Натальля Качанава — старшыня Савету Рэспублікі
- Аляксандар Ласякін — сябра Цэнтравыбаркаму
- Ігар Плышэўскі — сябра Цэнтравыбаркаму
- Марына Рахманава — сябра Цэнтравыбаркаму
- Іван Тэртэль — старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі
- Ірына Цалікавец — сябра Цэнтравыбаркаму
- Андрэй Швед — генэральны пракурор
- Натальля Эйсмант — прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі
Сёньня ж на пасяджэньні ў Люксэмбургу міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.
Санкцыйны сьпіс складаецца з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс