20 траўня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі па Ягора Емяльянава на ягонае новае працоўнае месца ў менскім фітнэс-цэнтры, нагадвае «Вясна». Два супрацоўнікі ў цывільным прапанавалі праехаць зь імі ў Савецкі РУУС для «ўдакладненьня дадзеных па фотаробаце». У выніку затрымалі.
За тыдзень да таго Ягор Емяльянаў даў інтэрвію спартоваму рэсурсу «Трыбуна», а 19 траўня на «Белсаце» выйшаў матэрыял пра сілавікоў зь яго ўдзелам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымлівалі міліцыянта ў Наваполацку, які выступіў супраць гвалту. Але судзьдзя яго апраўдаўАсудзілі двойчы (21 і 24 траўня), кожны раз на 15 сутак. Першы раз у судзе Савецкага раёну справу разглядаў Сяргей Шаціла на падставе пратаколу паводле арт. 19.1 КаАП, згодна зь якім экс-міліцыянт «наўмысна з хуліганскіх памкненьняў абразьліва чапляўся да грамадзян, нецэнзурна лаяўся, на заўвагі не рэагаваў».
Праз тры дні справа Емяльянава зноў зьявілася ў раскладзе працэсаў, гэтым разам яе разглядала судзьдзя Алена Жуковіч. Як і раней, суд пачаўся пасьля заканчэньня працоўнага дня. Ягора Емяльянава прывялі ў кайданках.
З новага пратаколу вынікала, што парушэньне паводле арт. 24.3 КаАП зафіксавалі праз 20 хвілін пасьля «хуліганства». Будучы затрыманым, «адмовіўся прайсьці ў Савецкі РУУС і спрабаваў уцячы, чым аказаў непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі яшчэ аднаго былога міліцыянта, які публічна звольніўся пасьля выбараўАдвакат хадайнічаў аб далучэньні відэа, на якім відаць, што ў пазначаны час Ягор Емяльянаў разам зь людзьмі ў цывільным ішоў добраахвотна, не зьдзяйсьняючы супрацьпраўных дзеяньняў. Аднак судзьдзя адхіліла хадайніцтва і прысудзіла чарговыя 15 сутак арышту.
19 чэрвеня Ягора Емяльянава павінны былі вызваліць, але чарговым разам пакінулі пад вартай. 21 чэрвеня ў судзе Савецкага раёну справу разгледзеў судзьдзя Аляксандар Воўк. На Емяльянава склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП. Маўляў, калі вывезьлі з ІЧУ ў Савецкае РУУС, там ён «аказаў непадпарадкаваньне службовай асобе, не хацеў выходзіць з машыны, упіраўся нагамі, хапаўся рукамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Міліцыя цяпер — гэта карны орган у руках аднаго чалавека». Што былы міліцыянт кажа пра пазбаўленьне афіцэрскага званьняУ выніку судзьдзя пакараў яго 10-суткавым арыштам. Агулам за кратамі былы міліцыянт правядзе 40 сутак.