Рада Эўразьвязу на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня падоўжыла да 23 чэрвеня 2022 году санкцыі, уведзеныя ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з анэксіяй украінскага паўвострава Крым.
«Крымскі» пакет санкцый, сярод іншага, прадугледжвае абмежаваньні на імпарт і экспарт тавараў, забарону эўрапейскім кампаніям на заход круізных лайнэраў у парты Крыму і на аказаньне іншых турыстычных паслуг на паўвостраве, а таксама на пастаўкі абсталяваньня, інвэстыцыі і дзейнасьць у сфэры здабычы і вытворчасьці нафты і газу.
Эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Крыму і Севастопалю былі прынятыя летам 2014 году. Эўразьвяз гэтым паказвае, што па-ранейшаму не прызнае незаконную анэксію Крыму Расеяй і асуджае яе як парушэньне нормаў міжнароднага права.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Эўрапейскай рады назваў мэту новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі