У мурале злучылі некалькі работ беларускіх мастакоў на тэматыку пратэстаў.
У Галівудзе (ЗША) зьявіўся мурал на аснове работаў беларускіх пратэставых мастакоў — у тым ліку Вольгі Кузьміч і ілюстратара Burmalin.
Цэнтральную частку муралу прысьвяцілі Сьвятлане Ціханоўскай. Побач зь ейным партрэтам зьмешчаныя лёзунгі «Беларусы Лос-Анджэлесу» і «Для свабоды і салідарнасьці». Каля іншых элемэнтаў муралу — «Яны хацелі нас пахаваць, але ня ведалі, што мы — насеньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праз мастацтва мы ледзь ня трапілі ў турму ў Беларусі». У Вільні адкрылася выстава пра вымушаных перасяленцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нью-Ёрк падтрымлівае «Беларуськалій», а Сан-Францыска — Жабінку. Як беларусы Амэрыкі дапамагаюць землякам на радзіме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ў Берасьці зьліквідавалі культурніцкія пляцоўкі «Крылы Халопа» і «Грунт будучыні»