Новыя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізычных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Паводле яго, эканамічныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі будуць разгледжаны на саміце ЭЗ 24-25 чэрвеня і зацьверджаны пасьля яго, цытуе словы Бурэля агенцтва ТАСС.
Барэль паведаміў, што эканамічныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі будуць накіраваныя на беларускі экспарт у Эўразьвяз, пра канкрэтныя галіны гаварыць рана.
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста па прыбыцьці на сустрэчу растлумачыў, што ЭЗ прыме санкцыі за «парушэньні правоў чалавека і ціск на апазыцыю», а таксама дадатковыя санкцыі за прымус да пасадкі самалёта Ryanair.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская прыбыла ў Люксэмбург на запрашэньне Жузэпа Бурэля. Размова пойдзе пра санкцыі