Так вынікае з вынікаў ЦВК краіны пасьля апрацоўкі ўсіх бюлетэняў. Партыі не хапіла васьмі сотых працэнта для таго, каб аднаасобна сфармаваць урад, адзначае ТАСС.
Далей ідзе блёк другога прэзыдэнта краіны Робэрта Качар’яна «Армэнія» з 21,04% галасоў. Акрамя таго, блёк «Гонар маю», які сфармаваўся вакол партыі трэцяга прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна, набраў 5,23% галасоў. Партыя «Квітнеючая Армэнія» атрымала 3,96% галасоў, а партыя «Рэспубліка» — 3,04%.
Яўка на выбарах па ўсёй краіне склала 49,4%. Яўка ў Ерэване — 51,55%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прайграная вайна і ціск Крамля. Небясьпечныя выбары ў АрмэнііКаб трапіць у парлямэнт, блёкі павінны атрымаць як мінімум 7% галасоў выбарнікаў, партыі — 5%. Згодна з заканадаўствам Армэніі, у парлямэнт павінны прайсьці хоць бы тры палітычныя сілы. Калі няма трэцяй партыі ці блёку, у парлямэнт праходзіць той, хто найбліжэй да прахаднога балу.
Пашыньян ужо абвясьціў пра перамогу сваёй партыі і сказаў, што «армянскі народ зрабіў свой выбар».
Пашыньян паклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці ў панядзелак увечары на плошчу Рэспублікі ў Ерэване, дзе, паводле яго, адбудзецца «сымбалічная перадача абранаму прэмʼер-міністру Армэніі і яго палітычнай камандзе сталёвага мандату».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян зьвярнуўся да Пуціна па вайсковую дапамогуАдначасова блёк былога прэзыдэнта краіны Качар’яна «Армэнія» назваў вынікі выбараў спрэчнымі і такімі, якія не выклікаюць даверу, а таксама заявіў, што ня прыме іх, пакуль «усё праблемныя пытаньні ня будуць праясьненыя».
«Шматлюдныя мітынгі апазыцыйных сілаў у ходзе агітацыі і малалікія мерапрыемствы ўлады, крызіс даверу паказвалі на наяўнасьць зусім іншых грамадзкіх настрояў. Самая сурʼёзная прычына недаверу — гэта сотні сыгналаў, якія паступаюць з розных выбарчых участкаў, што сьведчыць аб сыстэматычнай, загадзя сплянаванай фальсыфікацыі вынікаў выбараў», — гаворыцца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армянскі парлямэнт зацьвердзіў зьмены ў выбарчай сыстэме дзяржавыГенэральная пракуратура Армэніі атрымала 319 паведамленьняў аб парушэньнях на выбарах у парлямэнт краіны.
Раней паведамлялася, што, паводле папярэдніх зьвестак, з 21 партыі і чатырох палітычных блёкаў наперадзе, прыблізна з аднолькавымі вынікамі, па 24%, ідуць партыя Пашыньяна «Грамадзянская дамова» і блёк «Армэнія» на чале з былым прэзыдэнтам Качар’янам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд Армэніі зьняў абвінавачваньні з былога прэзыдэнта