Затрыманьне адбылося ў маладэчанскім парку каля каменя «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі».
Як паведамляе «Рэгіянальная газета», каля 14 гадзін у парк заехала міліцэйская газэль. Побач з мэмарыяльным каменем «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі» міліцыянты затрымалі шэсьць чалавек.
Паводле выданьня, сярод тых, хто ўдзельнічаў у затрыманьні, некаторыя былі ня ў форме.
Сярод затрыманых аказаліся двое журналістаў «Рэгіянальнай газеты», а таксама адзін мужчына і тры жанчыны. У дзьвюх затрыманых жанчын ёсьць малалетнія дзеці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За «экстрэмісцкае» фота партал Hrodna.life аштрафавалі на 15 тысяч рублёўГазэта паведамляе, што з затрыманымі праводзяць прафіляктычныя гутаркі.
На чатырох грамадзян былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні — пікетаваньні, паведаміла міліцыя.