У 25 раёнах Беларусі ўведзены забароны і абмежаваньні на наведваньне лясоў з-за пагрозы пажараў, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Як вынікае з дадзеных інтэрактыўнай мапы на сайце ведамства, наведваньне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласьці. У 15 раёнах Горадзенскай, 3 — Гомельскай і 1 — Менскай абласьцей яно абмежавана.
На 20 чэрвеня наведваньне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Амсьціслаўскім раёнах.
У Горадзенскай вобласьці цяпер даступныя да наведваньня без абмежаваньняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.
У Менскай вобласьці абмежаваньні ўведзены ў Салігорскім раёне, у Гомельскай — у Буда-Кашалёўскім, Кастрычніцкім і Рэчыцкім раёнах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 12-гадовы хлопчык, які выратаваў брата на пажары, яшчэ ў рэанімацыі, маці чытае яму кнігі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве затрымалі чарговую цыгарэтную кантрабанду на 1,5 мільёна эўра