Зьвесткі з рэгістрацыйнай карткі праекту, паведамляе БелаПАН, сьведчаць, што яго ініцыятары — народныя дэпутаты Аляксей Ганчарэнка, Ірына Фрыз, Ігар Гузь, Юлія Кліменка, Сафія Фядына, Аксана Саўчук і Мікалай Княжыцкі.
Вярхоўнай Радзе прапаноўваецца афіцыйна заявіць аб непрызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 году, асудзіць «шматлікія факты перасьледу і гвалту ў дачыненьні да грамадзян Беларусі, перашкоды рэалізацыі імі права на свабоду мірных сходаў і выказваньня думак і перакананьняў» наконт прэзыдэнцкіх выбараў.
Украінскаму парлямэнту таксама прапаноўваецца «прызнаць, што беларускі рэжым становіць пагрозу міжнароднай бясьпецы ў сувязі з фактамі супрацоўніцтва з тэрарыстычнымі арганізацыямі на часова акупаваных тэрыторыях асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна вярнула дадому пяцёх пацыентаў пасьля апэрацый у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік так званай «ЛНР» дапусьціў правядзеньне судовага працэсу над Пратасевічам у Луганску