Андрэй Мачалаў абараняў Вольгу Сінялёву, якая выселіла памочніцу пракурора пасьля яе ўдзелу ў гучных палітычных працэсах. Спачатку пасяджэньне закрылі, але пазьней стала вядома, што суд увогуле не адбыўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачалі судзіць жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Касьянчык. ФОТАСудзьдзя абвясьціла, што адвакат Мачалаў пазбаўлены ліцэнзіі яшчэ 30 траўня. У выніку пасяджэньне працягнецца 25 чэрвеня.
Сам адвакат пацьвердзіў «Нашай ніве» інфармацыю пра надзвычайнае здарэньне зь ліцэнзіяй.
«Пра тое, што я пазбаўлены ліцэнзіі, даведаўся толькі сёньня. Будзем разьбірацца, калегія мне нічога не паведамляла. Адпаведна, прычыну назваць таксама не магу», — сказаў «дыскваліфікаваны» абаронца Вольгі Сінялёвай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Амэрыканскай асацыяцыі юрыстаў расказвае, чаму важна абараніць беларускіх адвакатаўАндрэй Мачалаў сярод іншых палітвязьняў абараняў журналістку парталу Tut.by Кацярыну Барысевіч.
Міністэрства юстыцыі ўжо пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій цэлы шэраг адвакатаў, якія абаранялі арыштаваных палітыкаў, грамадзкіх дзеячоў, удзельнікаў пратэставых акцый.