Паводле тэлеграм-каналу @zozhteam, раней у суд падалі звароты з патрабаваньнем не выдаваць спартоўца рэжыму Лукашэнкі беларускія праваабарончыя арганізацыі, а таксама Маскоўская Хэльсынская група. Таму суд чакае дакумэнту зь Міністэрства замежных спраў Расеі аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі — там не пасьпелі ў тэрмін сабраць інфармацыю з розных дэпартамэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі арыштавалі 7 беларусаў, якія шукалі там прытулку. ВІДЭАУ Беларусі Аляксея Кудзіна абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу 363 — супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных спраў. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Летась у жніўні спартовец удзельнічаў у пратэстах у Маладэчне, калі адбыліся сутычкі з сілавікамі. Урэшце яго жорстка затрымалі, ён быў пад адміністрацыйным арыштам. Паралельна завялі крымінальную справу.
У лістападзе Аляксей Кудзін не зьявіўся ў суд і яго абвясьцілі ў міжнародны вышук. Спачатку ён хаваўся ў Францыі, але ў пачатку году прыехаў у Расею, дзе яго і затрымалі. У лютым Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Маскву зварот аб экстрадыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве затрымалі байца Аляксея Кудзіна, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладэчне. Яго чакае экстрадыцыяУ абарону Аляксея Кудзіна выступілі сотні беларускіх і расейскіх спартоўцаў.