Пра гэта паведамляецца на сайце службы дзяржаўнай памежнай бясьпекі Літвы.
У чацьвер вечарам супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 8 чалавек, якія незаконна перайшлі мяжу з боку Беларусі. Гэта адбылося ў вёсцы Лекішкес Ігналінскага раёну. У сямі зь іх былі дакумэнты грамадзян Іраку. Адзін мужчына ня меў дакумэнтаў, але таксама прадставіўся іракцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ адну групу нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі зь БеларусіІншаземцы папрасілі прыстанішча ў Літве.
Затрыманых правераць на COVID-19 і ізалююць да атрыманьня вынікаў. Абставіны здарэньня высьвятляюцца, вядзецца сьледзтва, гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва зьбіраецца адгарадзіцца ад Беларусі плотамТаксама ведамства паведамляе, што сёлета 405 нелегальных мігрантаў зь Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Большасьць зь іх — грамадзяне Іраку. Гэтая колькасьць у пяць разоў большая, чым такіх выпадкаў было ў 2020 годзе.
Летась затрымалі 81 іншаземца. У 2019 годзе было 46 нелегальных мігрантаў, у 2018 годзе — 104.
- Улады Літвы заяўляюць, што да арганізацыі сёлетніх нелегальных міграцыйных плыняў зь Беларусі ў Літву маюць дачыненьне афіцыйныя беларускія ўлады. У краіне разглядаецца пытаньне пабудовы плота на мяжы зь Беларусьсю.