Дудзінскі – пра ад'езд у Кіеў і «прызнаньні» на камэру

Your browser doesn’t support HTML5

Тэлевядоўца, шоўмэн, сьпявак, актор Дзяніс Дудзінскі, які летась выказаўся супраць гвалту сілавікоў, прайшоў праз турму на Акрэсьціна і нядаўна праз перасьлед уладаў быў вымушаны разам з жонкай Кацярынай Раецкай зьехаць ва Ўкраіну. Дзяніс распавёў Свабодзе Premium пра першыя дні ў Кіеве, рэакцыю бацькоў на адʼезд, патлумачыў, як сілавікі прымушаюць людзей рабіць «прызнаньні» на камэру, а таксама выказаўся пра адказнасьць вінаватых у вымушанай эміграцыі тысячаў беларусаў.